Выстава дабрачыннага аўкцыёну адкрылася ў варшаўскай галерэі

Культура
Яна Шостак. Хвіліна крыку для Беларусі. Палатно, акрыл. 2021.

У варшаўскай галерэі Piękna адбылося адкрыццё выставы дабрачыннага аўкцыёну, які ў трэці раз арганізоўвае Фонд Humanosh im. Sławy i Izka Wołosiańskich.

Выстава дабрачыннага аўкцыёну адкрылася ў варшаўскай галерэі
Жана Гладко. З цыклу «Быць на вастрыі мяча». 2016-2019. Фота: artinfo.pl.

Гэты фонд шмат гадоў дапамагае палітычным бежанцам. У 2021 годзе яны арганізавалі першы Мірны дом у Варшаве – як месца дапамогі беларускім уцекачам.

Выстава дабрачыннага аўкцыёну адкрылася ў варшаўскай галерэі
Ігар Цішын. Партрэт Уладзіслава Стрэмінскага. 2022. Фота: artinfo.pl.

Пасля пачатку вайны ва Украіне з’явіліся яшчэ тры такія дамы – таксама і для ўкраінцаў.

«Мірныя дамы – гэта месца, дзе ўцекачы могуць знаходзіцца на працягу трох месяцаў – тлумачыць Катажына Скопец, прэзідэнт Фонду. – У кожным з іх ёсць агульная прастора, дзе людзі збіраюцца па вечарах, глядзяць тэлевізар, размаўляюць, разам гатуюць. Вымушаная эміграцыя — вялізная траўма, таму ніхто ў ёй не павінен быць асуджаны на адзіноту».

Увод у эксплуатацыю, абсталяванне і ўтрыманне Мірнага дома ў значнай ступені сталі магчымымі дзякуючы сродкам, атрыманым з першага дабрачыннага аўкцыёну, які адбыўся ў лютым 2021 года. Аўкцыён 2022 года таксама быў паспяховым і прынёс суму, што забяспечыла патрэбны бюджэт.

На цяперашні аўкцыён працы перадалі больш за 30 мастакоў, адбор твораў на выставу зрабіла куратарка Вольга Мжэльская. У гэтым годзе ўдзел прынялі і ўкраінскія аўтары.

Сам аўкцыён адбудзецца 8 лютага. Набыць работы вядомых беларускіх, украінскіх і польскіх аўтараў і такім чынам падтрымаць украінскіх і беларукіх уцекачоў можна будзе як непасрэдна ў галерэі, так і анлайн.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: