Выйшла кніга перакладаў на беларускую мову выбраных твораў беларускага філосафа Уладзіміра Фурса

Культура
Фота: сацсеткі Паўла Баркоўскага.

У выдавецтве «Логвінаў» выйшла кніга перакладаў на беларускую мову выбраных твораў знанага беларускага філосафа Уладзіміра Фурса — «Беларусь у святле сучаснай крытычнай сацыяльнай тэорыі». Пра выданне аднога з найбольш уплывовых інтэлектуалаў у Беларусі, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2009 годзе, паведаміў філосаф, кандыдат навук Павел Баркоўскі.

Уладзімір Фурс — філосаф, спецыяліст у галіне сучаснай сацыяльнай філасофіі, сацыяльна-крытычнай тэорыі, адзін з найбольш уплывовых інтэлектуалаў у Беларусі, пайшоў з жыцця пры загадкавых абставінах у 2009 годзе. Яго навуковая спадчына — а гэта навуковая манаграфія «Сацыяльная філасофія ў непапулярным выкладзе» (2006), «Контуры сучаснай крытычнай тэорыі» (2002), «Філасофія незавершанага мадэрна Ю. Хабермаса» (2000), больш за 100 навуковых артыкулаў на беларускай, рускай, украінскай, англійскай, літоўскай, французскай мовах — лічацца важным унёскам у беларускую філасофію і яе гісторыю. Выданне зборнікаў яго работаў па-беларуску — гэта заўважная падзея ў беларускай культурнай і навуковай прасторы.

«Лічу, што ў плане амбіцый і ідэй ён бы мог відавочна быць акадэмічнай зоркай Беларусі, беларускім Баўманам ці Кастарыядысам, калі б лёс склаўся крыху лепей да яго, — падкрэслівае значнасць асобы Уладзіміра Фурса для сучаснага беларускага мыслення Павел Баркоўскі (Уладзімір Фурс быў яго навуковым кіраўніком у БДУ, потым разам з ЕГУ філосаф з’ехаў у Вільню). — Тым не менш, на свае часы ён быў, а можа і дасюль застаецца найбольш цікавым сацыяльным тэарэтыкам у Беларусі — са сваімі вельмі жорсткімі і іранічнымі тэкстамі, цвярозымі ацэнкамі сітуацыі і разуменнем важнасці сацыяльна-філасофскай аналітыкі для змены сацыяльных стэрэатыпаў і ментальных схем сярод беларусаў», — дадае інтэлектуал.

Павел Баркоўскі спадзяецца, што, нягледзячы на тое, што перакладаць і разумець тэксты Уладзіміра Фурса «не самая лёгкая справа», у новым выданні думкі філософа ў прасторы беларускай мовы загучалі яшчэ больш трапна і пранізліва.

Кніга вышла пад рэдакцыяй Веранікі Фурс і Андрэя Ралёнка ў выдавецтве Ігара Логвінава.

Зараз навінку можна знайсці ў Вільні, але неўзабаве зборнік можна будзе ўбачыць на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: