Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа

Главное
Фота: Руслан Серадзюк.

Гэта гісторыя пра тое, як «дзякуй» ператварылася з «вадкай валюты» ў 2000 фотаздымкаў на сценах, два паверхі гасцей і татальнае шчасце чалавека, які заўсёды за кадрам. Трэцяга лютага ў варшаўскай кавярні Community Cup адкрылася выстава беларускага фатографа Johnny Cosmic (Іван Смаляр). Адметнасць яе ў тым, што зладзіў яе не сам творца, а яго сябры, якія вырашылі так павіншаваць Івана з днём народзінаў. Нечакана іх ініцыятыва вылілася ў маштабную імпрэзу-фестываль, да якой далучылася вялікая колькасць людзей.

Выстава займела і afterparty, дзе Івана працягнулі віншаваць. А музычная праграма вечара «разраслася» да дзясяткаў знакамітых выступоўцаў: ад музыканта Георгія Дабро да стэндапера Максіма Канавала.

То-бок перад намі гісторыя прыгожай салідарнасці і радасці дзяліцца — цяплом, сяброўствам і творчасцю. Што асабліва каштоўна ў нашы цёмныя часы. Менавіта таму Reform.news не прайшоў міма гэтай падзеі. Пра тое, як беларуская салідарнасць «управіла свету вывіх», распавяла адна з арганізатарак Johnny Cosmic Festival, пажадаўшы застацца ананімнай.

Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.

Хто такі Johnny Cosmic (Іван Смаляр)?

— Ваню мы ўсе ведаем даўно, гадоў восем мінімум — калісьці яшчэ ў Мінску на вуліцах і вечарынках з’явіўся дзіўны хлопец, які падыходзіў з фотаздымкам, працягваў яго табе, а на ім — ты. (А ты нават не памятаеш, каб цябе здымалі). Спачатку гэта напружвала: ён нічога за гэта не прасіў (і гэта было крыпі), не ўсе на гэтых здымках сабе падабаліся, але з часам, як мае быць беларусам, прызвычаіліся. Ваня стаў неад’емнай часткай усяго культурна-тусовачнага жыцця; яго пачалі пазнаваць, сябе на ягоных здымках — любіць.

У нейкі момант Ваня стаў адначасова і сімвалам дому, і знакам якасці падзеі: калі там ёсць Ваня — значыць, гэта safe place (бяспечнае месца) і варты івэнт. Таму Ваня, у пэўным сэнсе, наш агульны сябар.

Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.

Адкуль прыйшла ідэя вечарынкі?

Ідэя зрабіць імпрэзу з нагоды дня народзінаў Вані з’явілася зусім выпадкова, пасля чарговага канцэрта, дзе Ваня, як звычайна, пафоткаў нас прыгожых і вясёлых, раздаў новую пачку здымкаў, а потым проста знік. І раптам закінулася думка: ці купляў яму калі-небудзь хто-небудзь кактэйль проста так? Ці выклікалі яму Uber, каб ён спакойна даехаў дадому з фотаапаратам і кілаграмамі нашых здымкаў?

Па сутнасці, ён ужо колькі год вядзе хроніку жыцця беларусаў, а цяпер у эміграцыі дапамагае ўсім нам ствараць новы safe place і адрошчваць адчуванне дому ў іншай краіне. А «дзякуй» — валюта даволі вадкая. Ваня нас бачыць і памятае, робіць бачнымі іншым. А што можам зрабіць мы? І падумалася: а што, калі сабраць усе гэтыя здымкі, якія мы перавозілі праз мяжу, атрымлівалі ўжо на новым месцы, і зрабіць калектыўную выставу, куратарамі якой будзем мы самі? Бо Ваня ствараў архіў беларускага шчасця ўсе гэтыя гады, а нам заставалася толькі яго сабраць.

Таймінг быў ідэальны: першае абмеркаванне адбылося роўна за месяц да яго дня народзінаў — дастаткова, каб усё паспець арганізаваць.

Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.

Як сціплае віншаванне пераўтварылася ў вялікую імпрэзу?

Праграма сапраўды атрымалася вялікая, але складвалася яна лавінападобна — гэта была самая хуткая і зладжаная талака ever. Амаль усе, да каго мы прыходзілі з ідэяй, казалі «так», нават не дачакаўшыся канца тлумачэння. Асабліва дзіўна было тое, што далучаліся нават тыя, хто асабіста не ведаў Ваню — напрыклад, кавярня ў цэнтры Варшавы прыняла нас проста таму, што ім спадабалася гісторыя. Яны гераічна аддалі свае сцены нам на разгром.

Пачыналася ўсё са сціплай выставы для сяброў з чата: мы планавалі, што дыджэй лёгенька паіграе гадзінку, мы абдымем Ваню, з’ямо торт і спакойна разыдземся. Але праз тыдзень у чаце ўжо было 180 чалавек, арт-дырэктар падлічваў вяроўкі і здымкі, івэнт-менеджары займаліся лагістыкай і прадакшнам, працаваў чат-бот для рэгістрацыі і збору фота. У замацаваных паведамленнях — спасылкі на buymeacoffee і FAQ праекта з дысклеймерам «толькі не дадавайце Ваню, бо будзе тупавата», а адзін дыджэй у куце ператварыўся ў цэлы лайн-ап фэсту на дзве лакацыі — з музыкамі, артыстамі, стэндап-комікамі і дакументалкай пра Ваню. Мы жартавалі, што гэта ўжо цэлы «Славянскі базар», але было позна, таму мы проста гэта зрабілі.

Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.

Што ў выніку атрымалася?

Увечары напярэдадні мы разам з валанцёрамі з чата зрабілі мантаж і развесілі амаль 2000 здымкаў — частку прыносілі самі людзі, частку мы дапаўнялі з анлайн-архіваў тых, хто заставаўся за мяжой.

У «дзень Х» сябры прывезлі Ваню з завязанымі вачыма, падвялі да дзвярэй, знялі павязку і ўручылі нажніцы, каб ён перарэзаў стужку сваёй першай сапраўднай персанальнай выставы. Ваня ўбачыў нас, а мы ўбачылі татальна, ультыматыўна, безумоўна шчаслівага чалавека. І гэта ўжо быў яго падарунак нам.

Фантастычным было ўсё. І сам факт, што мы наогул гэта зрабілі. І тое, як гладка ішла падрыхтоўка (нагадаем: гэта быў цалкам бясплатны праект, дзе ніхто не ўзяў ні капейкі за працу і час). І тое, што Ваня нічога не ведаў да апошняга (амаль 200 чалавек маўчалі як рыба аб лёд, хоць рэгулярна з ім сустракаліся). І тое, што ў гэтым чаце нават ні разу як след не пасварыліся. І склад удзельнікаў — раней такое спалучэнне людзей можна было пабачыць хіба што ў сне або на пахаваннях.

Не здзівіла толькі адно: мы сапраўды такія а.уенныя, як хацелася б пра сябе думаць, — якраз таму, што думалі не пра сябе. Мабыць, таму ўсё і атрымалася.

Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.

«Гэта гісторыя пра тое, як людзі падзякавалі аднаму маленькаму чалавеку з вялікім сэрцам»

Падаецца, гэтая гісторыя важная на шматлікіх узроўнях. Па-першае, мы страшэнна стаміліся збірацца вакол болю, трагедый і стратаў — на жаль, гэта ў нас атрымліваецца выдатна. Але ж хочацца і добрых навін. І Ваня — вельмі добрая навіна. Ён аб’яднаў нас мацней за любога Боба Дылана.

Па-другое, з’явілася адчуванне нейкай добрай змены. Як сказаў нехта з гасцей, «як быццам свету ўправілі вывіх». Ці як з жалобай: бывае, проста вырашаеш яе скончыць, не таму што «ўжо можна», а таму што нарэшце зноў хочацца жыць. І ідзеш на дыскатэку.

Па-трэцяе, у нас з’явілася новая магчымасць убачыць адно аднаго — ужо ў новым святле. І надзея на тое, што калі ты можаш зрабіць такое для кагосьці, аднойчы хтосьці зробіць такое для цябе.

І галоўнае — гэта вельмі простая гісторыя пра тое, як людзі падзякавалі аднаму маленькаму чалавеку з вялікім сэрцам, які гадамі збіраў моманты іх шчасця, нічога не патрабуючы ўзамен. Цяпер наш ход.

Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.
Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.

Выставу фотаздымкаў Johnny Cosmic — той самы архіў беларускага шчасця — можна паглядзець у кавярні Community Cup да канца лютага.

Архіў беларускага шчасця: як беларусы ў Варшаве зладзілі сакрэтны «Славянскі базар» для аднаго фатографа
Фота: Руслан Серадзюк.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Байден

    Ну пиздец событие №1 конечно. Особенно во время войны.

    Ответить

Последние новости