Выйшла анталогія паэзіі Яўгеніі Янішчыц на каталонскай мове

Культура

У Барселоне выйшла анталогія паэзіі Яўгеніі Янішчыц. Кніга пад назвай «Непрыручаная птушка» складаецца са 135 вершаў і «Зорнай паэмы» на беларускай і каталонскай мовах.

Анатацыя да кнігі вельмі паэтычная: «Паэзія Яўгеніі Янішчыц паўстае як глыбокая і неўтаймоўная песня, што нібы належыць той непрыручанай птушцы, якая дала назву анталогіі, сімвалу свабоды, якая перасякае ледзяныя краявіды і бязмежныя палі Беларусі. Народжаная ў пасляваенным кантэксце і ва ўмовах культурных рэпрэсій, гэта творчасць выткана з нітак жыццястойкасці, дзе прырода — не дэкаратыўны фон, а люстэрка чалавечай душы, прастора, дзе боль ператвараецца ў надзею, а нацыянальная ідэнтычнасць знаходзіць прытулак у прастаце вечных рэчаў: у ветры, які свішча над балотамі, у снезе, які пакрывае забытыя магілы, або ў вясне, якая, нягледзячы ні на што, вяртаецца з абяцаннем адраджэння».

Выйшла анталогія паэзіі Яўгеніі Янішчыц на каталонскай мове

Укладальнік і перакладчык доктар філалагічных навук, прафесар Франсіска Руіс Сарыяна (Francesc Ruiz Soriano). Год таму, у 2025 г. ён выдаў у мадрыдскім выдавецтве «Visor Libros» анталогію паэзіі Яўгеніі Янішчыц на іспанскай мове з назваю «UN AVE INDOMITA» («Непрыручаная птушка»), — нагадвае «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Франсіска Руіс Сарыяна часта наведваў Мінск, бо яго жонка Кацярына – мінчанка. Вывучыў рускую мову і зацікавіўся беларускай мовай і культурай. У кожны прыезд набываў шмат беларускіх кніг, у тым ліку і Яўгеніі Янішчыц.

Па словах Франсіска Руіса Сарыяна, ён звярнуўся да перакладу паэзіі Яўгеніі Янішчыц таму, што лічыць яе геніяльнай паэткай. Ён упэўнены, што творчасць Янішчыц будзе цікавая іспанскаму чытачу, асабліва каталонцам, бо ў каталонцаў з беларусамі шмат агульнага.

Выданне Яўгеніі Янішчыц аздобленае творамі ўнучкі паэткі Яны Янішчыц, якая працуе мастаком-рэстаўратарам у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.