Выйшла аўдыяверсія кнігі Святланы Алексіевіч «Час сэканд хэнд» у перакладзе на беларускую мову
Reform.news · 13 декабря 2023, 15:02
https://reform.news/vyjshla-a-dyjoversija-knigi-svjatlany-aleksievich-chas-sjekand-hjend-u-perakladze-na-belaruskuju-movu/Праект Kamunikat.org выклаў у сеціва аўдыяверсію пятай кнігі з дакументальна-мастацкай хронікі «Галасы Утопіі» беларускай пісьменніцы, нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч — «Час сэканд хэнд». На беларускую мову твор пераклаў слынны беларускі журналіст, рэдактар і літаратар Сяргей Дубавец.
«Час сэканд хэнд» распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта — трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі», — нагадвае пра адну з наймацнейшых кніг 2010-х Kamunikat.org.
Твор, у якім пераплятаюцца ўсе падзеі ХХ стагоддзя, у пэўным сэнсе тлумачыць сучасную гуманітарную катастрофу на постсавецкай прасторы, дае магчымасць зразумець прыроду і глыбіню актуальных канфліктаў, працэсаў.
Нагадаем, што перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
Чытаюць «Час сэканд хэнд» акторы-купалаўцы: Алег Гарбуз, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Крысціна Дробыш.
Аўтарская музыка і мантаж гуку — Дзмітрый Фрыга.
Аўдыяверсія кнігі даступная на ўсіх буйных пляцоўках тут.
