У выдавецтве «Беларусь» выйшаў фотаальбом вядомага беларускага фатографа Анатоля Клешчука (1957—2023).
Кніга — вынік яго творчых вандровак. З пачатку 2000-х гадоў майстар фатаграфіі захапіўся пошукам святых азёр у Беларусі.
Выданне адлюстроўвае незабыўныя вобразы гэтых водных жамчужын з розных куточкаў краіны.
Кніга выйшла на трох мовах. Яе можна купіць у крамах «Белкніга», «Акадэмкніга», інтэрнэт-крамах «Оz.by» і «Wildberries.by».
З 1993 года Анатоль Кляшчук працаваў фотарэпарцёрам і загадчыкам аддзела фотаілюстрацый газеты «Звязда». Зладзіў больш за 30 персанальных выстаў, выдаў некалькі фотаальбомаў — «Пад небам Беларусі», «Чарнобыль», «Чарнобыль 1986—2006. Жыць з трагедыяй», «Беларусь. Зямля песняроў», «Карагод беларускіх абрадаў». Акрамя прыродных матываў любіў фатаграфаваць вёску і беларускія мястэчкі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram