Незалежная ініцыятыва Open Muzej рыхтуе да выдання кнігу, якая збярэ аналітычныя і крытычныя даследаванні пра працэсы ў беларускай арт-прасторы за перыяд з 2015 па 2025 год. Аўтарамі матэрыялаў стануць удзельнікі спецыяльнай анлайн-лабараторыі «Рэвізія і збор», прыём заявак у якую працягнулі да 15 чэрвеня.
Галоўная мэта праекта — пераадолець фрагментацыю і ўразлівасць ведаў пра найноўшае беларускае мастацтва, якое праз рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю апынулася рассеяным па розных краінах.
Арганізатары прапануюць эксперыментальную мадэль: стварыць працоўную супольнасць з крытыкаў, куратараў і мастацтвазнаўцаў, якія разам правядуць калектыўны мэпінг імёнаў, падзей і ключавых феноменаў апошніх дзесяці гадоў.
Паколькі падрыхтоўка такой кнігі патрабуе глыбокага падыходу, арганізатары свядома вырашылі даць патэнцыйным аўтарам больш часу на фармуляванне тэм і працягнулі прыём даследчых заявак да15 чэрвеня.
Праца над будучым зборнікам будзе ісці цягам усяго лета ў фармаце гарызантальнай лабараторыі. Удзельнікаў чакаюць:
Матэрыялы будуць стварацца праз прызму сучасных даследчых падыходаў — ад дэкаланіяльнай і гендарнай тэорыі да аналізу транснацыянальнасці, феномена дыяспары і дэканструкцыі звыклых мастацкіх наратываў.
Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку на ўдзел у стварэнні зборніка можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram