Журы прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак 2025 года.
У спіс трапілі працы як вядомых дызайнераў і мастакоў, так і аўтараў, што працуюць пад псеўданімамі або пажадалі захаваць ананімнасць.
Як адзначаюць арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» – творы сёлетняга спіса адлюстроўваюць розныя падыходы да кніжнага дызайну: ад мінімалістычных рашэнняў да складаных візуальных сістэм, ад тонкай працы з тыпаграфікай да смелых графічных эксперыментаў.
Спіс, прадстаўлены 59 вокладкамі, выглядае так:
- Андрэй Адамовіч – вокладка кнігі «Метафізіка сракі» Сакрата Халеры (Лысы чэрап, 2025)
- Павел Анціпаў, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать» Паўла Анціпава (Мяне Няма, 2025)
- Жан Анціпаў – вокладка кнігі «Дача. Рассказы 2008–2021» Паўла Анціпава (Лысы чэрап, 2025)
- Раман Аксёнаў – вокладка кнігі «Эпоха сыходзіць» Рамана Аксёнава (Лысы чэрап, 2025)
- Маргарыта Ашмян – вокладка кнігі «Я/Мы – эміграцыя» Дар’і Ракавай (RozUM Media, 2025)
- Мефедрон Бясецкі, Налыса Альтанкавіч (Гніль) – вокладка кнігі «Кабайн» Мефедрона Бясецкага, Налыса Альтанкавіча (Гніля) (Лысы чэрап, 2025)
- Аўтар В – вокладка кнігі «W» (зашыфраваны ўдзел)
- Артур Вакараў – вокладка кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» Дароты Міхалюк (Kamunikat.org, 2025)
- Артур Вакараў – вокладка кнігі «Вершалінскі рай» Аляксея Карпюка (Kamunikat.org, 2025)
- Артур Вакараў – вокладка кнігі «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча (Kamunikat.org, 2025)
- Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «Запаленыя свечкі» Бэлы Шагал (Пфляўмбаўм, 2025)
- Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «Любыя косці» Катрыны Зіле (Пфляўмбаўм, 2025)
- Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «Паспець да цемры: містычныя гісторыі з Беларусі» Тафілі Багач і Паўліны Кот (Пфляўмбаўм, 2025)
- Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «Пра чалавечнасць у цёмныя часы» Ханны Арэнт (Пфляўмбаўм, 2025)
- Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «Эйфарыя» Марыі Пархімчык (Пфляўмбаўм, 2025)
- Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «Я іду да вас, людзі» (Пфляўмбаўм, 2025)
- Таццяна Дзівакова – вокладка кнігі «Радзіна» Збыха Слупоўскага (Галіяфы, 2025)
- Дзмітрый Дзмітрыеў, Андрэй Фядорчанка – вокладка кнігі «Codex. Imago. Index» Дзмітрыя Дзмітрыева (Лысы чэрап, 2025)
- Улляна Запольская – вокладка кнігі «Нетутэйшы сябар» (зашыфраваны ўдзел)
- Аўтар К – вокладка кнігі «К» (зашыфраваны ўдзел)
- Лысы Чэрап – вокладка кнігі «Грязнуля» Канстанціна Сцешыка (Лысы чэрап, 2025)
- Глеб Кавальскі – вокладка кнігі «Квирт» Славы Праснякова (Лысы чэрап, 2025)
- Кацярына Несцяровіч, Якуб Смоўжык – вокладка кнігі «Вецер з Усходу, вецер з Захаду» Пэрл Бак (Gutenberg Publisher, 2025)
- Алена Нядзельская – вокладка кнігі «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» Змітра Вішнёва (Skaryna Press, 2025)
- Аляксандр Пажытак, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Дзённік 2021–2022» ананімнай аўтаркі (Мяне Няма 2025)
- Марыя Платонава – вокладка кнігі «Вера – дачка флібусцьера» Валянціна Вяркеева (Gutenberg Publisher, 2025)
- Марыя Платонава – вокладка кнігі «Заяц і Мядзведзь едуць да бабулі» Андрэя Скурко (Gutenberg Publisher, 2025)
- Марыя Платонава – вокладка кнігі «Казкі гарадскога парку» Аляксандра Ждановіча (Gutenberg Publisher, 2025)
- Птушка – вокладка кнігі «Вольны космас» (зашыфраваны ўдзел)
- Валерыя Ржэвуская, Якуб Смоўжык – вокладка кніг «Пентаквантар» (тамы 1, 2) Арцёма Шуканава (Gutenberg Publisher, 2025)
- Дзмітрый Рубін – вокладка кнігі «Ё*аная ідэнтычнасць» Дзмітрыя Рубіна (Лысы чэрап, 2025)
- Вольга Сафарава – вокладка кнігі «Крыптаствалы. Гісторыя ўзьлёту і падзеньня талачынскіх самородкаў» Змітра Бурбуця (RozUM Media, 2025)
- Вольга Сафарава – вокладка кнігі «Як я правёў гэтае лета» Антона Бяляева (RozUM Media, 2025)
- Якуб Смоўжык – вокладкі серыі кніг «Акно ў прозу» (Gutenberg Publisher, 2025)
- Якуб Смоўжык – вокладка кнігі «Іншыя Багі» Гаўарда Філіпса Лаўкрафта (Gutenberg Publisher, 2025)
- Якуб Смоўжык – вокладка кнігі «Слон» Сашы Філіпенкі (Gutenberg Publisher, 2025)
- Якуб Смоўжык – вокладка кнігі «Цёмная справа» Лі Чайлд (Gutenberg Publisher, 2025)
- Яна Сушчэўская – вокладка кнігі «Вершы на волю. Паэзія турмы і выгнаньня» (Экапрэс, 2025)
- Сяргей Табалевіч, Якуб Смоўжык – вокладка кнігі «Халодныя землі» Аляксандра Карнаўха (Gutenberg Publisher, 2025)
- Юры Таўбкін, Якуб Смоўжык – вокладка кнігі «Цягнік да Познаня» Аляксея Правалоцкага (Gutenberg Publisher, 2025)
- Зося Трускалка – вокладка кнігі «Куды паляцеў матылёк» (зашыфраваны ўдзел)
- Зося Трускалка – вокладка кнігі «Лета ў вёсцы» (зашыфраваны ўдзел)
- Дарына Харытончык – вокладка кнігі «Сябры ў двары» Алены Зарніцкай (Gutenberg Publisher, 2025)
- Ліна Хесэ, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень, Ліны Хесэ (Мяне Няма, 2025)
- Юлія Цімафеева, Тацяна Шустава – вокладка кнігі «Кровазварот» Юліі Цімафеевай (Andrei Yanushkevich Publishing, 2025)
- Сяргей Шабохін – вокладка кнігі «Дубовые яблочкі» Вольгі Касцюк (Skaryna Press, 2025)
- Сяргей Шабохін – вокладка кнігі «Панове, паднапружцеся!» Элізабэт Бадэнтэр (Skaryna Press, 2025)
- Сяргей Шабохін – вокладка кнігі «Экзыстэнцыялізм – гэта гуманізм» Жана-Поля Сартра (Skaryna Press, 2025)
- Сяргей Шабохін – вокладка кнігі «Anna, soror… Арыентальныя навэлі» Маргерыт Юрсэнар (Skaryna Press, 2025)
- Сяргей Шабохін – вокладка кнігі «Body in Progress; Целам сваім…» Ганны Комар (Skaryna Press, 2025)
- Сяргей Шаматульскі – вокладка кнігі «Анатомія» Артура Камароўскага (Skaryna Press, 2025)
- Юлія Шатун, Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак – вокладка кнігі «Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте» Юліі Шатун (Мяне Няма, 2025)
- Ян Шпілька – вокладка кнігі «Дамашаны» Антона Зарэмбы (зашыфраваны ўдзел)
- Ян Шпілька – вокладка кнігі «Зімовыя ліхтары» Паўла Ляўданскага (зашыфраваны ўдзел)
- Ян Шпілька – вокладка кнігі «Сойка» Захара Саковіча (зашыфраваны ўдзел)
- Таццяна Шустава – вокладка кніг «Творы» (тамы 1, 2) Хорхе Луіса Борхеса (Andrei Yanushkevich Publishing, 2025)
- Інэса Шчарбаўскене – вокладка кнігі «Шкляное дзіця» Маар’і Кангро (Пфляўмбаўм, 2025)
- Марыя Шэндзель – вокладка кнігі «Хлопец Томас. Tomas the Boy» Сяргея Календы (Gutenberg Publisher, 2025)
- Калектыў аўтараў – вокладка кнігі «G» (зашыфраваны ўдзел)
Адзначым, што паглядзець усе вокладкі можна адмыслова створаным сайце.
Сярод публічных сябраў журы сёлета: беларуская мастачка і ілюстратарка Святлана Дземідовіч, беларускі дызайнер і культурны дзеяч Анатоль Лазар, крэатыўная дырэктарка і спецыялістка ў сферы візуальных камунікацый Надзея Зелянкова.
Заснаваная ў 2019 годзе , прэмія носіць імя выдатнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава, які значна паўплываў на візуальную культуру Беларусі. Прэмія працягвае ўшаноўваць яго творчую спадчыну, адзначаючы аўтараў, якія праз дызайн кніжнай вокладкі ствараюць новыя візуальныя гісторыі.
Арганізатары ўзнагароды — Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L» і кампаніі «Laut».
Сярод перадможцаў мінулых гадоў: Ігар Юхневіч і Маша Мароз за вокладку кнігі Вольгі Аполькі «Мое баба – діректор морга» (2025), Святлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі за вокладку да паэтычнай кнігі Насты Кудасавай «Побач» (2024).
🔥
Поддержите Reform.news донатом!