Выдавецтва «Мяне няма» збірае замовы на «Дзённік» — пра жыццё беларускі ў Беларусі

Культура

Кніга «Дзённік» падрыхтавана ў межах акцыі «33 кнігі для іншай Беларусі» і выдаецца пры пад­трымцы Інстытута імя Гётэ.

У ёй ананімная аўтарка апісвае сваё жыццё ў Беларусі з пачатку сакавіка 2021 да канца лютага 2022. Рэвалюцыя, эміграцыя, разбурэнне сетак — важныя, але не адзіныя тэмы ў гэтым дзённіку. Такія тэмы, як каханне, адносіны з бацькамі, самапавага, уласная цэласнасць, не знікаюць у рэвалюцыі, а становяцца яшчэ больш складанымі.

Выдавецтва «Мяне няма» збірае замовы на «Дзённік» — пра жыццё беларускі ў Беларусі

Дзённікавыя запісы паказваюць барацьбу за свабодныя прасторы, у якіх рух яшчэ магчыма, за свабодныя прасторы ў замарожанай сітуацыі, дзе кожны рух можа прадстаўляць небяспеку.

Вядзенне дзённіка становіцца рухам, якія падтрымліваюць жыццё.

Кніга хутка паступіць у друк, наклад чакаецца ў канцы ліпеня. На яе можна зрабіць перадзаказ.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости