Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала пачатак продажаў рамана Рэя Брэдберы «Марсіянскія хронікі» на беларускай мове

Культура

З 18 лютага стартавалі продажы рамана Рэя Брэдберы «Марсіянскія хронікі» ў перакладзе на беларускую мову.

«Марсіянскія хронікі» — кніга для летуценнікаў, філосафаў і ўсіх, хто калі­-небудзь глядзеў у неба і задаваўся пытаннем, што ляжыць за яго межамі. «Гэта не проста гісторыя пра спробы чалавецтва каланізаваць Марс. Гэта глыбокае даследаванне нашых летуценняў, страхаў і няўдач. Праз серыю ўзаемазвязаных гісторый Рэй Брэдберы тчэ габелен з пранізлівых, паэтычных і захапляльных апо­ведаў, — гаворыцца ў анатацыі выдання. — У свеце пустынных марсіянскіх краявідаў і крохкіх чалавечых калоній Брэдберы па­-майстэрску задаецца пытаннем: што адбудзецца, калі чалавецтва выйдзе за межы свайго ўласнага свету і прынясе з сабою ўсе ягоныя праблемы?».

Купіць кнігу можна праз афіцыйны сайт выдавецтва Knihauka.com і праз Amazon.pl.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости