Беларускае выдавецтва з Кракава Gutenberg Publisher мае дэтальна распрацаваны праект гульні «Шляхта», персанажамі якой з’яўляюцца вядомыя гістарычныя дзеячы, такія як Канстанцін Астрожскі, Барбара Радзівіл, Мікола Гусоўскі, Бона Сфорца і іншыя, і шукае інвестараў для друку першага накладу.
У гульні будзе кароткі ілюстраваны даведнік па біяграфіі асобаў і магчымаць пайсці па адной з тагачасных шляхецкіх кар’ер: ваенная справа, святарства, дыпламатыя або нават алхмія. Стылёвыя малюнкі выкананы адмыслова для праекта.
Што вас чакае, калі станеце інвестарам?
Каб стаць інвестарам, просяць напісаць у дырэкт або на пошту office@gutenbergpublisher.eu.
Акрамя таго, кожны, хто жадае дапамагчы выхаду “Шляхты”, можа аформіць перадзаказ на сайце. Выдавецтва абавязваецца вярнуць вам укладзеныя грошы, калі гульня не ўбачыць свет і не пойдзе ў продаж цягам 4 месяцаў.
Калі ж усё складзецца добра, вы атрымаеце і крутую настолку, і веданне, што паспрыялі яе стварэнню.
Галоўны рэдактар Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева пра сваё выдавецтва распавядае тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram