Выдавецтва Gutenberg Publisher збірае перадзаказы і шукае інвестараў для гульні «Шляхта»

Культура
Гульня "Шляхта".

Беларускае выдавецтва з Кракава Gutenberg Publisher мае дэтальна распрацаваны праект гульні «Шляхта», персанажамі якой з’яўляюцца вядомыя гістарычныя дзеячы, такія як Канстанцін Астрожскі, Барбара Радзівіл, Мікола Гусоўскі, Бона Сфорца і іншыя, і шукае інвестараў для друку першага накладу.

Выдавецтва Gutenberg Publisher збірае перадзаказы і шукае інвестараў для гульні "Шляхта"
Гульня «Шляхта».

У гульні будзе кароткі ілюстраваны даведнік па біяграфіі асобаў і магчымаць пайсці па адной з тагачасных шляхецкіх кар’ер: ваенная справа, святарства, дыпламатыя або нават алхмія. Стылёвыя малюнкі выкананы адмыслова для праекта.

Што вас чакае, калі станеце інвестарам?

  • 50% ад прыбытку з продажаў;
  • пазнака вашага імя на вокладцы/упакоўцы, калі гэта бяспечна для вас, нас і пакупнікоў;
  • некалькі асобнікаў прафінансаванай вамі кнігі/гульні;
  • узгадка ўдзячнасці пра вас на сайце і ў тэматычных медыя;
  • пачуццё гонару за добрую справу.
Выдавецтва Gutenberg Publisher збірае перадзаказы і шукае інвестараў для гульні "Шляхта"
Гульня «Шляхта».

Каб стаць інвестарам, просяць напісаць у дырэкт або на пошту [email protected].

Акрамя таго, кожны, хто жадае дапамагчы выхаду “Шляхты”, можа аформіць перадзаказ на сайце. Выдавецтва абавязваецца вярнуць вам укладзеныя грошы, калі гульня не ўбачыць свет і не пойдзе ў продаж цягам 4 месяцаў.

Калі ж усё складзецца добра, вы атрымаеце і крутую настолку, і веданне, што паспрыялі яе стварэнню.

Галоўны рэдактар Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева пра сваё выдавецтва распавядае тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: