Выдавецтва Gutenberg Publisher атрымала ўзнагароду ў конкурсе беларускіх бізнесаў за мяжой

Культура
Кнігі выдавецтва Gutenberg Publisher на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве. Фота: reform.news

У конкурсе III Free Belarus Business Award у намінацыі «Арт-бізнес» перамагло выдавецтва Gutenberg, — напісала галоўная рэдактарка выдавецтва Валянціна Андрэева.

«Выдавецтва, заснаванае беларусамі ў Польшчы — гэта культурніцкая ініцыятыва, накіраваная на падтрымку беларускай мовы і мастацтва ва ўмовах жорсткай цэнзуры і рэпрэсій у Беларусі, — пазначана ў абгрунтаванні ўзнагароды. — Gutenberg выдае кнігі і настольныя гульні на беларускай мове для ўсіх беларусаў за мяжой і нават імкнецца дастаўляць кнігі ў родную краіну. Выдавецтва таксама выпускае настольныя гульні на беларускай і англійскай мовах.

Місія Gutenberg Publisher — гэта падтрымка еўрапейскай ідэнтычнасці беларусаў, абарона правоў чалавека і барацьба з дыктатурай. Выдавецтва актыўна супрацоўнічае з беларускімі мастакамі, ствараючы прыгожыя і канкурэнтаздольныя кнігі і настольныя гульні, адзначаныя асаблівым знакам «No AI Content Inside», які гарантуе, што праца выкананая чалавекам без выкарыстання штучнага інтэлекту».

Выдавецтва Gutenberg Publisher атрымала ўзнагароду ў конкурсе беларускіх бізнесаў за мяжой

Валянціна Андрэева патлумачыла ў сваім допісе, што ёй важна працаваць у камандзе, і падзялілася планамі: «На сёння вы яшчэ не бачыце той больш шырокай працы, але мы рыхтуем адразу некалькі ілюстраваных кніжак, і мне добра ад таго, што іх малююць беларускія мастакі і мастачкі.

Так што, магчыма, перамога наша трошкі авансам, але яна вельмі своечасова, каб ісці далей і рабіць прыгожае. Але нашы макеты і вокладкі ўжо найлепшыя!

Дзякуй ABBA, дзякуй мастакам, якія давяраюць і працуюць з намі, і дзякуй камандзе, якая найлепшая!».

Конкурс Free Belarus Business Award праводзіцца Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: