Выдавец Зміцер Колас на волі

Главное
Фота: pushlib.org.by.

Пра вызваленне выдаўца Змітра Коласа паведамілі Reform.by яго сябры.

Беларускі перакладчык і літаратуразнаўца выйшаў на волю сёння пасля 10 содняў, які правёў у «амерыканцы».

Выдавец быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 4 сакавіка ў сваёй кватэры.

Па словах сяброў, абвінавачанне яму не прад’яўлена. Прычыны затрымання пакуль не разгалошваюцца.

Нагадаем, што 5 сакавіка ў сацсетках выдавецтва «Зміцер Колас» з’явілася паведамленне аб прыпыненні дзейнасці інстытуцыі. У той жа дзень крыніца з кніжных колаў паведаміла Reform.bу, што кіраўнік выдавецтва знаходзіцца ў КДБ, і верагоднай прычынай яго затрымання стала кніга дакументаў з дзяржархіваў пра рэпрэсіі  — верагодна, «Польска-беларускае памежжа 1939-1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў», выданне, якое было прызнана «экстрэмісцкім» паўгады таму.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: