Выдавец Андрэй Янушкевіч выпраўляецца ў літаратурнае турнэ з зорным складам аўтараў

Культура
Aфіша да турнэ. Фота: сацсеткі выдавецтва.

Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, паэтка Юля Цімафеева, перакладчык і рэдактар Сяргей Шупа — разам з вядомымі аўтарамі і аўтаркамі сучаснай беларускай літаратуры выдавец Андрэй Янушкевіч выпраўляецца ў травеньскае турнэ па чатырох гарадах Еўропы.

Чытачоў на сустрэчы з літаратарамі і выдаўцамі чакае нязмушаная шчырая размова, аўтограф-сесія і магчымасць набыць новыя кнігі.

«Гэта — насычаны драйвам прыгодніцка-авантурны раман Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба», — нагадвае пра навінкі выдавецтва «Янушкевіч» спадар Андрэй. — Цалкам новы, поўны пераклад легендарнага рамана Мойшэ Кульбака «Зэлмэняне» ў выкананні Сяргея Шупы, пранізлівы сваёй шчырасцю «Мінскі дзённік» Юліі Цімафеевай».

Андрэй Янушкевіч, са свайго боку, абяцае распавесці пра эксклюзіўныя выдавецкія планы і стан кніжнага рынку.

Праграма турнэ выглядае наступным чынам:

  • ВІЛЬНЯ, 9 траўня, 18.00. Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)
  • ТАЛІН, 11 траўня, 17.00. Прастора Workland (Pärnu mnt., 12)
  • УРОЦЛАЎ, 18 траўня, 17.00. Biblioteka Słowianska. Dolnośląska Biblioteka Publiczna we Wrocławiu (Rynek, 58)
  • ПРАГА, 19 траўня, 18.00. Kancelář demokratických sil Běloruska v České republice (Vodičkova, 9)

Мерапрыемствы падтрыманыя праграмай мабільнасці ARTPOWER Belarus ад Беларускай рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавым спрыянні Еўрапейскага саюза.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: