Выдаўцы Надзея Кандрусевіч і Дзмітрый Строцаў трапілі ў шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025

Культура

Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) абвясціла шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025 за свабоду публікацыі.

У шорт-ліст увайшлі шэсць чалавек, сярод іх – двое беларусаў: Надзея Кандрусевіч, выдавецтва Koska (Швецыя); Дзмітрый Строцаў, выдавецтва Hochroth Minsk (Германія), — заўважыў Беларускі ПЭН.

Беларускі паэт, выдавец і актывіст Дзмітрый Строцаў пасля таго, як яго выдавецтва «Вінаград» пазбавілася ліцэнзіі, працягнуў працаваць падпольным выдаўцом, супраціўляючыся дзяржаўнай цэнзуры. Арыштаваны ў кастрычніку 2020 года, ён пазней сутыкнуўся з пагрозамі і абмежаваннямі ў працы. Вымушаны эміграваць, ён пераехаў у Берлін і заснаваў выдавецтва Hochroth Minsk як пляцоўку для свабоднага выдання беларускіх аўтараў.

У 2018 годзе Надзея Кандрусевіч заснавала ў Беларусі выдавецтва дзіцячых кніг «Коска», каб выпускаць літаратуру на беларускай мове. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў «Коскі» былі канфіскаваныя выданні, а офісы зачыненыя. З 2022 года Кандрусевіч працягвае сваю працу ў эміграцыі.

«Свабода публікацыі з’яўляецца жыццёва важнай умовай для існавання свабоды выказвання і для таго, каб людзі маглі ў поўнай меры карыстацца правам на чытанне, — адзначае Крыстэн Эйнарсан, старшыня Камітэта IPA па свабодзе публікацыі. — Прэмія IPA Prix Voltaire прызнае заслугі тых выдаўцоў, якія змагаюцца за сваю свабоду публікаваць выдатныя творы і даносіць іх да чытачоў. Гэта правы, за якія мы павінны змагацца пастаянна. І, як паказваюць некаторыя з нашых сёлетніх намінантаў, змагацца нават у выгнанні».

У мінулым годзе ў шорт-ліст прэміі ўвайшоў выдавец Андрэй Янушкевіч.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости