Учора ў Польскім тэатры ў Вільні адбыўся паказ спектакля «Зэкамерон» Вольных Купалаўцаў паводле апавяданняў Максіма Знака. Адмыслова для Reform.news фатограф Антон Жмако зрабіў фотарэпартаж з рэпетыцыі пастаноўкі ў рэжысуры Войцэха Урбаньскага напярэдадні выступу.
Нагадаем, што «Зэкамерон» — гэта гісторыя пра тое, што адбываецца за кратамі ў Беларусі, у якіх умовах жывуць палітвязьні, як пачуваецца чалавек у турме, якія людзі яго атачаюць, як адбываецца камунікацыя паміж усімі гэтымі людзьмі, як гэта ўплывае на кожнага з іх, і, нарэшце, як палітвязню ўдаецца заставацца чалавекам. Музыка і песні на словы Максіма сталі базавым злучальным элементам.
У пастаноўцы іграюць: Алег Гарбуз, Уладзімір Пугач, Сяргей Чуб.
Прэм’ера «Зэкамерона» адбылася ў траўні 2024 года — і спектакль амаль год ідзе з поспехам на розных пляцоўках, і спадзяемся, будзе працягваць сваё жыццё.











Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram