У вёсцы Каптаруны апячаталі дом выдаўца Ігара Логвінава. Пра гэта Reform.news паведамілі чытачы.
Па словах крыніцаў, дом трапіў пад увагу органаў і быў апячатаны на пачатку чэрвеня.
Нагадаем, што ў сакавіку гэтага КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» кааліцыю друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.org», «Lohvinau Publishing House», «Andrei Yanushkevich Publishing».
У сувязі з фармаваннем у пераліку згадваліся імёны: Яраслава Іванюка, Змітра Коласа, Ігара Логвінава, Вацлава Багдановіча, Андрэя Янушкевіча, Аляксандра Яўдахі. Як паведаміў у інтэрв’ю нашаму выданню Андрэй Янушкевіч, такой кааліцыі не існуе, гэта абсалютна сфабрыкаваная органамі арганізацыя.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
