«На ўскрайку месяца» — так называецца новая плытка беларускага музыкі і паэта Віктара Сямашкі, «прэм’ера» якой учора адбылася на Bandcamp.com. Запіс, якім падзяліўся творца-авангардыст, быў зроблены ва Ужупісе яшчэ ў 2018 годзе — на вулічнай сцэне Užupio Meno Incubatorius «манументальную імправізацыю» давалі «Віктар Сямашка і Кумпанія» — Дзяніс Краўцоў, Уладзь Лянкевіч, Яўген Булдык і літоўскія Undinės — Котрына Жылінскайтэ, Сільвія Анкутайце.
Урэшце, новае музычнае палатно было зведзена і прэзентавана публіцы.
У перформансе былі выкарыстаны тэксты з практыкі будызму Нічырэна, вершы Аўшры Казілюнайтэ і Індрэ Валанцінайтэ. Тэлефонныя «колы» ад Гедрыуса Багдонаса. Таксама за гук, электроніку, клавішныя, нойз, голас, акардэон і танец адказваў Вадзім Каратаеў.
Віктар Сямашка так пракаментаваў перараджэнне гэтага запісу:
«Адметны эфэкт: пакуль праект знаходзіцца ў працы, ён не ўспрымаецца як архіўны, нават калі на гэта ідуць гады. Ён жыве ў тваёй галаве, а ты ў ім, у моманце яго першаснага стварэньня. І нават ужо публікуючы, адпускаючы яго ў сьвет, ён не пасьпявае састарэць, бо толькі ж на сьвет зьявіўся!.. Таму ўсё было, усё ёсьць і ўсё будзе! Дэталі па спасылцы ў першым камэнце й у бліжэйшых артыкулах».
Слухаць альбом можна тут.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: