Адукацыйны праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” пачынае конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў. Агульная мэта конкурсу – распрацоўка, умацаванне жыццяздольнасцi і даследаванне элементаў “новай адукацыі” (навучальныя праграмы, методыкі, арганізацыйныя мадэлі) для дзяцей у Беларусі ці ў транспамежным анлайн-фармаце. У прыярытэце таксама падтрымка беларускіх нефармальных адукацыйных арганізацый і ініцыятываў і кароткатэрміновых праектаў/мерапрыемстваў, якія дзейнічаюць як у Беларусі, так і ў эміграцыі, афлайн і анлайн.
Будзе падтрымана не менш за 40 праектаў.
Памер гранта можа складаць ад 1000 да 60 000 еўра.
У конкурсе могуць удзельнічаць:
Заяўкі прымаюцца з 02.02.2023 да 20.03.2023.
Праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” быў ініцыяваны Міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь”, Офісам Святланы Ціханоўскай і Беларускай Радай Культуры. Ягоная афіцыйная прэзентацыя прайшла ў Вільні 12 студзеня 2023 года. “Васьміног” адкрывае новыя магчымасці для беларускіх школьнікаў і настаўнікаў як унутры краіны, так і за мяжой. Праект фінансуецца Еўракамісіяй.