“Васьміног” абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў

Культура
Выява: Васьміног

Адукацыйны праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” пачынае конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў. Агульная мэта конкурсу – распрацоўка, умацаванне жыццяздольнасцi і даследаванне элементаў “новай адукацыі” (навучальныя праграмы, методыкі, арганізацыйныя мадэлі) для дзяцей у Беларусі ці ў транспамежным анлайн-фармаце. У прыярытэце таксама падтрымка беларускіх нефармальных адукацыйных арганізацый і ініцыятываў і кароткатэрміновых праектаў/мерапрыемстваў, якія дзейнічаюць як у Беларусі, так і ў эміграцыі, афлайн і анлайн.

Будзе падтрымана не менш за 40 праектаў.

Памер гранта можа складаць ад 1000 да 60 000 еўра.

У конкурсе могуць удзельнічаць:

  • беларускія адукацыйныя ўстановы і ініцыятывы ў Беларусі і за мяжой, якія працуюць афлайн і анлайн;
  • асобы, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы;
  • школьныя настаўнікі, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі;
  • дзеячы культуры і адукацыі.

Заяўкі прымаюцца з 02.02.2023 да 20.03.2023.

Праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” быў ініцыяваны Міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь”, Офісам Святланы Ціханоўскай і Беларускай Радай Культуры. Ягоная афіцыйная прэзентацыя прайшла ў Вільні 12 студзеня 2023 года. “Васьміног” адкрывае новыя магчымасці для беларускіх школьнікаў і настаўнікаў як унутры краіны, так і за мяжой. Праект фінансуецца Еўракамісіяй.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: