Напэўна, ніводзін з музычных фэстаў Varušniak. Kupalle у Варшаве не праходзіў пры такім спякотным надвор’і. 37 градусаў па Цэльсіі ўдзень і 27 увечары — гэта вам не жартачкі. З іншага боку, жар сонца літаральна падарыў сёлетняму святу сапраўдны паганскі вайб — калі прырода аддае ўсе свае дары, і адбываецца магічная еднасць чалавека і зямлі, вады, агню.
Музычны лайн-ап фэсту беларускай культуры, які адбыўся сёлета з 27 на 28 чэрвеня, складалі выступы больш за 20 артыстаў. Сярод іх — Alex Chumak (музыка і голас гурта SOYUZ), Applepicker, Šuma, Emil Zenko, Koloah, Kovvalsky, Sakrum, Snake Two, Startsev, Yunis, Zal, Ilya Semashkevich.
Але цвіком падзеі стаў сэт украінскага выканаўцы Івана Дорна, які выступаў са сваім свежым праектам op1van.
На імпрэзе працаваў маркет беларускіх майстроў, фудкорт, лекцыйная зона.
Неверагодна прывабнай была публіка свята, якая адмыслова падтрымала Купалле стылізаваныя строямі. Завітала на Varušniak і Святлана Ціханоўская — у прыгожай стыльнай сукенцы з чырвонымі птушкамі і раслінамі.
Настрой і колер сёлетняй падзеі захавала для Reform.news фатографка Ксенія Галубовіч. У яе аб’ектыве — камернасць і атмасфернасць дзённага маркета і адпачынку, шал вечаровых танцаў, жар купальскага агню і моц старажытных жаночых спеваў.