Пра акт вандалізму ў Курапатах напісаў тэлеграм-канал «Спадчына».
«Помнік расстралянаму ў час сталінскага тэрору беларускаму грамадскаму і дзяржаўнаму дзеячу, гісторыку і акадэміку Вацлаву Ластоўскаму […] ізноў апаганены бязроднымі фашыстамі», — канстатуюць аўтары тэлеграм-канала.
Гэта далёка не першы выпадак падобнага абыходжання з помнікамі і памятнымі знакамі ў Курапатах. У прыватнасці, такія надпісы на мемарыяльным крыжы Вацлава Ластоўскага з’яўляліся ў 2022 годзе і ў 2020-м.
Памятны знак беларускаму акадэміку, грамадскаму і палітычнаму дзеячу, гісторыку, філолагу, літаратуразнаўцу, аўтару «Кароткай гісторыі Беларусі» Вацлаву Ластоўскаму быў створаны ў 2016 годзе. Яго аўтары — мастак Алесь Цыркуноў і разьбяр Юрась Камандзірчык. Ініцыятары праекта — сябры Таварыства аматараў гісторыі імя Вацлава Ластоўскага.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: