«Бритва оккама» — 6 мая на Spotify з’явіўся новы сінгл ад гурта Lyapis Trubetskoy. У духу слыннага трэку «Капітал» у песні даецца рэфлексія на актуальны парадак дня.
«В цепи Трампа komm zu mir», «стальная одиссея Кубрика», «красный террор, черный прапор», «горы рухнут в бурные реки» — у кампазіцыі хвацкімі метафарамі апісваецца карціна сусветнага парадку. «Бритва оккама — единое звено», — падсумоўвае ў прыпеве аўтар, прапаноўваючы «надеть кимоно».
Кампазіцыя пазначае гастрольны тур Lyapis Trubetskoy, які пачаўся 3 мая ў Хельсінкі і закране цягам месяца адзінаццаць гарадоў.
Прыхільнікі гурта мяркуюць, што новы трэк, магчыма, не зусім новы, а з трэцяга альбому праекта «Drezden», які быў заснаваны Сяргеем Міхалком у 2018 годзе. У гурта выйшлі дзве плыткі, трэці альбом быў запісаны, але так і не быў выдадзены.
Аднак спяшацца рабіць высновы ўсё ж не зусім карэктна, бо на старонцы гурта Lyapis Trubetskoy ў Instagram кампазіцыя падаецца пад слоганам «Новая энергія. Новы рытм. Новая праўда» («New energy. New rhythm. New truth»).
Пазнаёміцца з новым трэкам можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram