Хакеры ўзламалі сайт вядомага тураператара Tez Tour.
Пры спробе зайсці на сайт teztour.by з’яўляецца паведамленне пра ўзлом, адказнасць за які ўзялі на сябе хакеры DATASUCKERS. Хакеры заяўляюць пра знішчэнне больш як 45 млн запісаў браніраванняў, 252 млн запісаў транзакцый.
«Паважаныя кліенты! Вашы пашпарты, замежныя пашпарты, даныя картак, тэлефоны, адрасы і г.д. — знаходзяцца ў нашых руках, а кампанія не мае да іх доступу. Усё было выдалена. Адміны кампаніі, можаце не перажываць — вярнуць даныя немагчыма: усе вашы серверы цалкам захопленыя намі, дыскі перазапісаныя, каб выключыць магчымасць аднаўлення, а бэкапы — выдаленыя. Толькі трапіць унутр і разабрацца зойме ў вас некалькі дзён, улічваючы вашу крыварукасць, я ўжо маўчу пра аднаўленне)”, — гаворыцца ў паведамленні.
Кампанія пакуль не каментавала інцыдэнт у сацсетках.

