Ужо сёння на «Сепультуры Alive» дае анлайн-канцэрт Наста Рыдлеўская
Reform.news · 25 июня 2026, 12:19
https://reform.news/uzho-sjonnja-na-sepultury-alive-dae-anlajn-kancjert-nasta-rydle-skaja/Сёння, 25 чэрвеня, а 20.00 па мінскім часе на канале «Сепультура Alive» распачнецца канцэрт Насты Рыдлеўскай.
«У яе экспрэсіўнай музыцы спалучаюцца сучасная магічная электроніка, рытуальныя фальклорныя матывы і атмасферны візуал. Шэпты цёмнага лесу, шолах травы на палях, халоднае святло поўні — песні Рыдлеўскай перанясуць вас у Беларусь, дзе б вы цяпер ні знаходзіліся», — анансуе выступленне артысткі заснавальнік праекта Аляксандр Чарнуха.
Аўтарка «Snake Charmer» для праекта прэзентуе адмысловую праграму.
Нагадаем, што «Сепультура Alive» — гэта канцэрты беларускіх выканаўцаў у наўпроставым эфіры, на якія можа трапіць кожны з любой кропкі свету, дзе ёсць інтэрнэт. На пляцоўцы ўжо выступалі гурт Volsky, NaviBand, B:N:, «Разбітае сэрца пацана», Света Бень, J:Морс.
Праект існуе за лік падтрымкі слухачоў, якім прапаноўваецца набыць сімвалічныя квіткі на падзею.
«Каб беларуская музыка трапляла ў кожную хату, дзе яе сапраўды чакаюць», — падкрэслівае місію свайго праекта музычны журналіст Аляксандр Чарнуха.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
