«Умее пераплавіць гнятлівыя абставіны ў моцныя метафары»: швейцарская прэмія ProLitteris адзначыла Сашу Філіпенку за літаратурныя дасягненні

Главное
Фота: Deniev Dagun

Саша Філіпенка стаў уладальнікам галоўнага прыза Прэміі швейцарскага таварыства абароны аўтарскіх правоў ProLitteris, якая ўручаецца штогод за выбітныя дасягненні ў літаратуры і мастацтве. Журы ў сваім абгрунтаванні падкрэсліла ўменне беларускага пісьменніка ў творах «пераплавіць гнятлівыя абставіны ў моцныя метафары, каб зрабіць адчувальнай абсурднасць палітычных і экзістэнцыяльных сітуацый».

Журы, у склад якога ўвайшлі французскі пісьменнік і перакладчык Валянцін Дэкап, паэтка і пісьменніца Марына Скалава і швейцарскі літаратар Пітэр Стам, далі разгорнутае абгрунтаванне свайму выбару.

Нягледзячы на малады ўзрост, пісьменнік, які нарадзіўся ў Беларусі і жыве ў эміграцыі ў Базелі, ужо мае важкі творчы даробак: пяць раманаў, дзве п’есы, шматлікія публікацыі ў газетах. Яго працы былі апублікаваныя швейцарскімі выдавецтвамі Diogenes і Noir sur Blanc і атрымалі міжнароднае прызнанне. Кнігі Сашы Філіпенкі базуюцца на грунтоўным дакументальным даследаванні, матэрыяле, які ён па-наватарску і дасціпна ператварае ў мастацкую літаратуру.

Саша Філіпенка ўмее пераплавіць гнятлівыя абставіны ў моцныя метафары, каб зрабіць адчувальнай абсурднасць палітычных і экзістэнцыяльных сітуацый. Выкарыстоўваючы сатыру і далікатнасць, ён рэканструюе тое інтымнае і банальнае, што прымушае людзей трываць ці заганяе іх у аб’ектыўна невыносныя сітуацыі. Яго гумар — выбітны; на прыкладзе чалавечых лёсаў пісьменнік набліжае да чытача складаныя гістарычныя кантэксты.

Узнагароджваючы Сашу Філіпенку, журы таксама хацела б адзначыць аўтара, чыя кар’ера была пазначана значнымі асабістымі і палітычнымі рызыкамі. Саша Філіпенка — каштоўны сведка, які ўносіць свой уклад у разуменне сучаснай геапалітычнай сітуацыі ў якасці будаўніка мастоў. І ён з’яўляецца прадстаўніком вялікай супольнасці пісьменнікаў, якія жывуць у Швейцарыі, але не пішуць ні на адной з мясцовых моў. Як журы, мы рады дапамагчы Сашу Філіпенку працягнуць сваю важную працу ў Швейцарыі, атрымаўшы ProLitteris Prize.

Згодна з правіламі прэміі, уладальнік галоўнага прыза (у 40 000 франкаў), выбірае атрымальніка спонсарскай узнагароды (10 000 франкаў). Саша Філіпенка падтрымаў аўтарку і перакладчыцу Мод Мабілар, якая пераклала на французскую мову творы расійскіх літаратараў Міхаіла Шышкіна, Гузель Яхінай і Рамана Сенчына.

Уручэнне прэміі ProLitteris адбудзецца напрыканцы чэрвеня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: