Палітолаг Андрэй Ягораў падзяліўся ў сваіх сацсетках фотаздымкам са сваім настаўнікам, філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам на волі.
Беларускі інтэлектуал, былы палітзняволены сёння не выступіў на прэс-канферэнцыі з удзелам выпушчаных з турмаў і вывезеных у Літву беларускіх палітвязняў.
На фотаздымку Уладзімір Мацкевіч разам з Андрэем Ягоравым і Яраславам Бекішам.
Уладзімір Мацкевіч быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. У 2023 годзе адбыўся суд па ўзмацненні жорсткасці рэжыму ўтрымання філосафа — яго перавялі ў магілёўскую турму №4. Мысляр перанёс аперацыю ў 2023 годзе — пасля яе яго зноў перавялі ў турму. У зняволенні, нягледзячы на цяжкасці, Уладзімір Мацкевіч працягваў працаваць і развіваць свае ідэі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram