Уладзімір Арлоў стаў лаўрэатам прэміі маршалка Падляшскага ваяводства за дасягненні ў галіне прозы і паэзіі

Культура
Уладзімір Арлоў. Фота: t.me/lit_bel

Уладзімір Арлоў узнагароджаны штогадовай прэміяй маршалка Падляшскага ваяводства за ўсе дасягненні ў галіне прозы і паэзіі. «Адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў. Гісторык, аўтар дзясяткаў кніг мастацкай і дакументальнай прозы, вершаў і нарысаў«, — паведамляецца на сайце ўзнагароды.

«Гэтыя ўзнагароды — выраз прызнання падляшскай мясцовай улады, наш спосаб ушанавання і падзякі тым творцам, якія спрыяюць развіццю і ахове культуры нашага краю», — сказаў маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі.

За апошнія два гады фонд Kamunikat.org выдаў у Беластоку больш за 10 кніг Уладзіміра Арлова. З прэзентацыяй гэтых кніг аўтар наведаў амаль 20 гарадоў у Польшчы, Нямеччыне, Італіі і Літве.

Таксама лаўрэатамі сёлетніх узнагарод маршалка Падляшскага ваяводства сталі: кіраўнік мужчынскага хору «Куранты» з Бельска Падляшскага Аліна Негярэвіч, моладзевы хор катэдральнага прыходу св. Мікалая Цудатворцы ў Беластоку, паэт, празаік і эсэіст Эразм Стэфаноўскі, спявак і аніматар музычнага фальклору Паўночнай Сувальшчыны Даміян Бальцэр.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: