Стужка Мсціслава Чарнова «20 дзён у Марыупалі» прынесла Украіне першы «Оскар». Кіно пра пачатак знішчэння Расіяй Марыупаля ў час поўнамаштабнага ўварвання было ўганаравана ў намінацыі «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм». Падчас цырымоніі ўзнагароджання ў тэатры «Долбі» ў Лас-Вегасе Мсціслаў Чарноў адзначыў, што будзе першым рэжысёрам на вядомай сцэне, які б пажадаў не здымаць свой фільм.
«Хацелася б мець магчымасць абмяняць карціну на тое, каб Расія ніколі не нападала на Украіну, ніколі не акупавала нашы гарады», — сказаў украінскі кінематаграфіст на цырымоніі.
Над фільмам, які распавядае пра першыя дні баявых дзеянняў у Марыупалі ў 2022 годзе, разам з рэжысёрам працавалі фатограф Яўген Малалетка ды прадзюсерка і журналістка Васіліса Сцепаненка. Усе трое сталі апошнімі журналістамі, якія асвятлялі злачынствы расіян у акружаным Марыупалі, рабілі дакументацыю вайны — і за гэта атрымалі Пулітцэраўскую прэмію. Яны таксама былі ўганараваны Шаўчэнкаўскай прэміяй у 2024 годзе.
Кінакрытык Нік Ален з партала RogerEbert.com называў «20 дзён у Марыупалі» адным з найважнейшых фільмаў пра разуменне канфлікту і яго наступстваў для народа Украіны.
Іншыя ўзнагароды на 96-й цырымоніі прэміі «Оскар» размеркаваліся наступным чынам:
- «Найлепшы фільм» — «Опенгеймер»
- «Найлепшы акцёр» — Кіліян Мэрфі, «Опенгеймер»
- «Найлепшая жаночая роля» — Эма Стоўн, «Небаракі»
- «Найлепшы рэжысёр(ка)» — Крыстафер Нолан, «Опенгеймер»
- «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм» — «Апошняя майстэрня», Крыс Баўэрс, Бэн Праудфут
- «Найлепшы міжнародны фільм» — «Зона інтарэсаў», Джонатан Глэйзер
- «Найлепшы анімацыйны фільм» — «Хлопчык і чапля», Хаяо Міядзакі
- «Найлепшая жаночая роля другога плана» — Да’Він Джой Рэндальф, «Пакінутыя»
- «Найлепшы акцёр другога плана» — Роберт Даўні-малодшы, «Опенгеймер»
- «Найлепшы арыгінальны сцэнар» — «Анатомія падзення», Джасцін Трыер і Артур Арары
- «Найлепшы адаптаваны сцэнар» — «Амерыканскае чытво», Корд Джэферсан
- «Найлепшыя візуальныя эфекты» — Ямазакі Такасі, Кёка Сібуя, Масакі Такахасі, Тацуі Нохіма, «Гадзіла мінус адзін»
- «Найлепшы грым» — Надзя Стэйсі, Марк Кульер і Джош Уэстон, «Небаракі»
- «Найлепшы мастак-пастаноўшчык» — Джэймс Прайс і Шона Хіт; Жужа Міхалек, «Небаракі»
- «Найлепшы дызайн касцюмаў» — Холі Уодынгтон, «Небаракі»
- «Найлепшая песня» — «What Was I Made For» Білі Айліш і Фінеас О’Коннэл, «Барбі»
- «Найлепшая аператарская работа» — Хойт ван Хойтэма, «Опенгеймер»
- «Найлепшы кароткаметражны фільм» — «Цудоўная гісторыя Генры Шугара», Уэс Андэрсан
Цалкам спіс пераможцаў можна паглядзець тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: