Тэрыторыя Нацыянальнай кінастудыі імя Аляксандра Даўжэнкі пасля расійскіх абстрэлаў. Фота: gov.ua
У ноч з 30 на 31 ліпеня ў выніку масіраванага ракетнага ўдару з боку Расіі была пашкоджана тэрыторыя Нацыянальнай кінастудыі імя Аляксандра Даўжэнкі, адной з найстарэйшых кінастудый у свеце.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўнае агенцтва Украіны па пытаннях кіно.
«Падчас ранішняга ракетнага ўдару былі пашкоджаныя вытворчыя памяшканні студыі і часткова – памяшканні гатэля. Выбухная хваля выбіла каля 90 вокнаў. Самыя маштабныя разбурэнні з пачатку поўнамаштабнага ўварвання, аднак на шчасце — без чалавечых ахвяр», — распавядаюць ва ўстанове.
Кінастудыя працуе амаль сто гадоў. За гэты час тут стварылі ўкраінскія фільмы «Зямля» Аляксандра Даўжэнкі, «Энтузіязм (Сімфонія Данбаса)» Дзігі Вертава, «Цені забытых продкаў» Сяргея Параджанава. З пачатку пандэміі Студыя спыніла працу па стварэнні поўнаметражных стужак.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram