Фестываль Lidbeer. Фота: Hrodna.life
Назвалі музыкаў на фестывалі Lidbeer, які пройдзе ў Лідзе 13 верасня. Сярод хэдлайнераў расійскія выканаўцы: поп-ікона Юлія Савічава, фіналіст праектаў «Голас» і «Comedy Батл» Антон Токараў, «аўтар забаўных песняў і кавераў на папулярныя песні» Аляксандр Пушной. Таксама выступіць мінскі інды-гурт «з душой і інтэлігентнай харызмай» «Барысаўскі тракт». Яшчэ двух выканаўцаў абвесцяць пазней.
Lidbeer — штогадовы фестываль, які праходзіў у Лідзе з 2015 года, з перапынкам з-за пандэміі. За гэты час праект вырас з невялікага лакальнага свята ў маштабны і папулярны оўпэн-эйр, які збіраў дзясяткі тысяч гасцей з усёй Беларусі і блізкага замежжа. На сцэне ў першыя гады выступалі беларускія гурты «Стары Ольса», «Без білета» і J:MORS, Trubetskoy, Neuro Dubel і БІ-2, «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля» і ўкраінская група «Океан Ельзи».
З 2018-га арганізатары пачалі запрашаць расійскія гурты. У 2024-м замест Lidbeer правялі «Харчфэст», арганізаваны Лідскім райвыканкамам.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram