У лайн-ап кракаўскага фестывалю «Летуцень» нечакана дадаўся яшчэ адзін беларускі артыст. Што за ён?

Учора ў кракаўскім парку парку імя Генрыка Ёрдана адшумеў Пікнік «Летуцень» — ужо шосты фестываль беларускай культуры і музыкі. У лайн-апе падзеі было заяўлена семнаццаць выканаўцаў і гуртоў, якія выступалі на трох сцэнах. Але нечакана ўвечары праграму фэсту папоўніў выхад яшчэ аднога добравядомага музыкі, які не быў запланаваны.

На сцэну падчас сэту гурта Nochy выйшаў Сяргей Башлыкевіч, лідар гурта Leibonik. І разам з інды-поп дуэтам выканаў песню «Бяда» — сумесны праект музыкаў, які быў створаны яшчэ ў 2024 годзе.

Калаба Nochy i Сяргея Башлыкевіча. Фота: скрыншот з відэа.
Фота: сацсеткі.

Як высветлілася, на неспадзяваны нумар артыстаў натхніла атмасфера фэсту. Сяргей Башлыкевіч прыехаў у Кракаў далучыцца да вядомай падзеі ў якасці наведвальніка, але выканаўцам падалося цалкам натуральным, што трэк «Бяда» прагучыць у тым выглядзе, у якім і задумваўся — у два галасы. Гледачы падтрымалі сюрпрыз воклічамі.

Як і з імпэтам «адрываліся» падчас канцэртаў хэдлайнераў падзеі — гурта «Разбітае сэрца пацана», Ap$ent, Papa Bo Selektah

Вядоўцамі вечара былі Алена Зуй-Вайцяхоўская і Крысціна Дробыш.
Выступае Sam Shazam. Фота: сацсеткі.
Кракаўскі хор «Лілея» на этна-сцэне.
Крэатыў ад «Птулхку». Фота: сацсеткі.
Падчас дыскусіі «Летуценнікі і практыкі: культурны рухавік Беларусі».
Гурт «Разбітае сэрца пацана» скарыў усе сэрцы. Фота: сацсеткі.
Ap$ent. Фота: сацсеткі.

 

Праграма LTCN-2026 як ніколі была вельмі насычаная: можна было паглядзець, як б’ецца на шаблях Кацярына Ваданосава, якія кніжкі выпусцілі беларускія выдавецтвы, паспрачацца за трасянку на дыскусіях з Pradmova, трапіць на прыпевачны батл з Віталём Воранавым, атрымаць блаславенне аўтарскім дызайнерскім крыжом Ефрасінні ад HutkaSmachnaa, падпісаць лісты палітвязням разам з Dissidentby, купіць вырабы беларускіх майстароў, паспяваць і патанчыць, а таксама завяршыць фэст выкананнем «Калыханкі» — калектыў спеў гэтай песні напрыканцы падзеі з’яўляецца традыцыяй «Летуцені».

«Гэты было феерычна, — пішуць наведвальнікі івэнту, — адзін з найлепшых фестываляў лета!».

Падтрымаць праект, які ствараюць беларусы ўжо шэсць гадоў, можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!