У выніку расійскіх абстрэлаў у Кіеве пашкоджана Нацыянальная кінастудыя імя Аляксандра Даўжэнкі
Reform.news · 31 июля 2025, 21:58
https://reform.news/u-vyniku-rasijskih-abstrjela-u-kieve-pashkodzhana-nacyjanalnaja-kinastudyja-imja-aljaksandra-da-zhjenki/У ноч з 30 на 31 ліпеня ў выніку масіраванага ракетнага ўдару з боку Расіі была пашкоджана тэрыторыя Нацыянальнай кінастудыі імя Аляксандра Даўжэнкі, адной з найстарэйшых кінастудый у свеце.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўнае агенцтва Украіны па пытаннях кіно.
«Падчас ранішняга ракетнага ўдару былі пашкоджаныя вытворчыя памяшканні студыі і часткова – памяшканні гатэля. Выбухная хваля выбіла каля 90 вокнаў. Самыя маштабныя разбурэнні з пачатку поўнамаштабнага ўварвання, аднак на шчасце — без чалавечых ахвяр», — распавядаюць ва ўстанове.
Кінастудыя працуе амаль сто гадоў. За гэты час тут стварылі ўкраінскія фільмы «Зямля» Аляксандра Даўжэнкі, «Энтузіязм (Сімфонія Данбаса)» Дзігі Вертава, «Цені забытых продкаў» Сяргея Параджанава. З пачатку пандэміі Студыя спыніла працу па стварэнні поўнаметражных стужак.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
