У Парыжы адкрылася выстава беларускай візуальнай мастачкі Арыны Есіповіч
Reform.news · 15 ноября 2026, 00:48
https://reform.news/u-paryzhy-adkrylasja-vystava-belaruskaj-vizualnaj-mastachki-aryny-esipovich/Персанальная выстава беларускай мастачкі Арыны Есіповіч адкрылася ў межах парыжскага салона a ppr oc he, для ўдзелу ў якім запрашаюцца мастакі, што эксперыментуюць з вобразамі.

Беларускую мастачку прадстаўляе французская галерэя de l’Est. Назва аўтарскага праекта — «Бясконцы вобраз» («Image sans fin») — раскрывае яе творчы метад. Арына Есіповіч выходзіць за межы традыцыйнага плоскага здымка і ператварае фотавыявы ў тактыльныя трансфармаваныя прадметы. Сярод твораў на выставе — сплеценыя з фатаграфій «палотны», кубы і кубікі, з якімі можна ўзаемадзейнічаць.


У гэтым праекце мастачка працуе з ідэнтычнасцю, разглядаючы яе як як зменлівую, фрагментаваную і шматслойную з’яву. Пры гэтым яна абапіраецца на ўласны досвед міграцыі і перамяшчэння паміж Беларуссю, Германіяй і Францыяй.

Арына Есіповіч працуе з фатаграфіяй, інсталяцыяй і перформансам. Сярод яе праектаў былі фотаінсталяцыі, якія можна складаць, разгортваць або нават апранаць як вопратку, у асобных праектах мастачка дадавала да інсталяцый пахі.


Мастачка нарадзілася ў Мінску, а цяпер жыве і працуе паміж Францыяй (Марсель) і Германіяй (Берлін).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
