«Чорны абеліск» (1956) — другі раман знакамітага нямецкага пісьменніка Эрыха Марыі Рэмарка — выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч» па-беларуску ў арыгінальным перакладзе.
Гэта раман пра тое, як заставацца чалавекам у невыносных умовах бесчалавечнага грамадства, фашысцкага варварства, якое паступова ахінае міжваенную Германію, за якую так баліць Рэмарку.
Як і большасць твораў Рэмарка, «Чорны абеліск» вельмі аўтабіяграфічны. У цэнтры ўвагі — звычайныя людзі, якія цeрпяць крах прывычных установак і правіл у пасляваенным свеце. Тут амаль няма адназначна станоўчых і адмоўных персанажаў — чытач сам ацэньвае і вызначае герояў.
Пераклад з нямецкай Іны Хоміч.
Цвёрдая вокладка. 396 старонак. Фармат 140х210 мм.
Раман можна набыць на сайце выдавецтва ці на Allegro.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram