У выдавецтве Gutenberg за тыдзень амаль распрадалі тыраж беларускамоўнага рамана «Слон» Сашы Філіпенкі

Культура

Раман Сашы Філіпенкі «Слон» на беларускай мове выйшаў 15 траўня ў выдавецтве Gutenberg. Тады ж пачаліся яго анлайн-продажы.

Сёння, 22 мая, шэф-рэдактарка Валянціна Андрэева паведаміла, што кніг амаль не засталося. Амаль усе кнігі разышліся за тыдзень.

Раман «Слон» выйшаў у Еўропе адразу на дзвюх мовах — беларускай і рускай 14 і 15 траўня адпаведна. ​​Кніга разглядае сацыяльныя паводзіны людзей у кантэксце расейска-ўкраінскай вайны.

«Мы з выдаўцом, вядома, не маглі ўявіць, што ва ўмовах, калі мы не можам прадаваць кнігу ў Беларусі, тыраж разыдзецца за некалькі дзён. Варшава і Уроцлаў зрабілі нешта зусім неверагоднае», — сказаў Саша Філіпенка.

На прэзентацыі «Слана» ў Варшаве 18 траўня кніг усім не хапіла, і арганізатары везлі другую партыю кніг падчас мерапрыемства. На прэзентацыі ва Уроцлаве 21 траўня, якая адбывалася ў зале на сто чалавек, было набыта 89 кніг.

Цяпер «Слон» на беларускай мове даступны ў некалькіх анлайн-крамах і на будучых прэзентацыях рамана. Бліжэйшыя сустрэчы з Сашам Філіпенкам пройдуць у Кракаве 22 траўня, у Рызе – 23 траўня, у Вільні — 25 траўня, у Берліне — 25 траўня.

Тыраж «Слана» ў 1000 асобнікаў быў раскуплены напалову па перадзаказу, тлумачыць прадстаўнік Gutenberg, астатняе — гэта розніца і аптовыя заказы крам у Еўропе.

«Кожны дзень мы адпраўляем прыкладна 50 пасылак у дзень. І ў 9 з 10 — беларускамоўны «Слон». І часта бяруць па некалькі кніг. Філіпенка заўсёды добра куплялі. Напрыклад, летась «Былога сына» таксама разабралі хутка. Але ў гэтым годзе «Слон» пабіў рэкорд. У тым ліку з-за аптовых заказаў», — кажа Валянціна Андрэева.

Паводле яе, замоўлены друк другога накладу кнігі, які чакаецца да 6 чэрвеня. Для аўтара «Слана» гэты факт стаў нечаканасцю.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. loкі

    Рэклама ў фб кнігі сашы філіпенкі з урыўкам відоса, дзе ён разганяе пра абарону расейскай мовы ў Беларусі, яна ідзе ад телеканала «Дождь». Сашачка — ласкавае целяці — у двух матак ссе. Выпускае кнігу на беларускай і паралельна не вылазіць з медыя харошых рускіх. А ён яшчэ не паясніў пра сваю працу на «первый канал» уключна з прапагандыскімі шоу а-ля «мульт лічності».

    Ответить

Последние новости