У Вільні пройдзе фінальны канцэрт Perfaratar Music Lab

28 жніўня а 19:00 у межах міжнароднай музычнай лабараторыі Perfaratar Music Lab на панарамнай тэрасе Elektrinė (ETM Rooftop) музея энэргетыкі і тэхнікі адбудзецца канцэрт вынікаў сумеснай творчасці музыкаў з Беларусі, Літвы і іншых краін.

У ліпені 2024 арганізатары правялі Open Call для музыкаў з розных краін свету, сярод усіх заявак былі адабраны 10 лепшых — Moonika (Belarus), Homebound (Belarus), Yuri Donskov (Belarus), Ketevan (Belarus), Dimitri (Belarus), Liudmila (Belarus), Ignas (Lithuania), Saulė (Lithuania, USA), Gleb Divov (Lithuania), Anna Sharifa (Crimean Tatars).

Пасля 5 дзён сумесных рэпетыцый у сядзібе за Вільняй (Inovatorių slėnis) усе новыя кампазіцыі будуць выкананы на жывым канцэрце і запісаны для Perfaratar YouTube Channel. Такім чынам музыкі атрымаюць прафесійны live-запіс і full-package-партфоліа.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!