З 3 па 21 ліпеня CreateCulture Group аб’яўляе OPEN CALL на музычную лабараторыю для беларускіх і замежных музыкаў. Падчас праграмы 10 музыкаў выправяцца ў сядзібу, дзе будуць разам ствараць музыку, якую пасля прэзентуюць на канцэрце ў Вільні, а таксама запішуць у студыі.
Даслаць заяўку можна тут.
Perfaratar Music Lab, міжнародная ініцыятыва па абмене музыкай, запрашае беларускіх, мясцовых і міжнародных музыкаў, якія пражываюць у Вільні, далучыцца да 9-дзённай праграмы сумеснага стварэння музыкі. Мэта гэтай праграмы абмену – прасоўванне міжнароднага супрацоўніцтва і сацыяльнага ўзаемадзеяння праз музыку.
Да ўдзелу будуць адабраныя 5 беларускіх і 5 замежных музыкаў. Усе новыя кампазіцыі будуць выкананы на жывым канцэрце і запісаны для Perfaratar YouTube Channel.
Запрашаюць інструменталістаў, вакалістаў і кампазітараў электроннай музыкі. Удзельні_цы мусяць наведваць усю праграму і быць гатовымі да сумеснага стварэння музычнага матэрыялу.
Дэдлайн падачы заявак – да 21 ліпеня 23:59. Вынікі адбору будуць абвешчаны 24 ліпеня.
Падрабязней пра праграму Music Lab, выступленне і запіс можна даведацца тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram