У Вільні да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі адкрыецца выстава легендарнага фатографа Уладзіміра Сапагова, аўтара здымкаў мітынгаў у 1990-я

Культура
26 красавіка 1989 года, акцыя “Гадзіна смутку і маўчання” – першая акцыя ў Беларусі, прысвечаная наступствам аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аўтар фота: Уладзімір Сапагоў (1952-2012). Крыніца: vytoki.net.

«Зона адчужэньня» — выстава з такой назвай адкрыецца 26 красавіка ў Віленскім беларускім музеі Івана Луцкевіча. На экспазіцыі, прымеркаванай да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі, будуць прадстаўлены працы беларускіх дзяцей, пацярпелых ад катастрофы, зробленыя ў 1990 годзе, ды гэтаксама рэпартажныя здымкі легендарнага фатографа Уладзіміра Сапагова з Чарнобыльскіх шляхоў 1990-х.

«Размова пра Чарнобыль цяпер — гэта ня толькі практыкаваньні памяці, але таксама моцная мэтафара таго, што адбываецца з намі цяпер — нястрыманай сілы, якая раськідвае нас як ёй заўгодна, на якую мы ніяк ня можам паўплываць. Але выстава сьведчыць аб тым, як беларусы выжываюць праз жудасныя рэчы, пакідаючы сьлед нашчадкам — дзіцячыя працы, здымкі дэманстрацыяў — і гэты сьлед кліча жыць наперакор усяму», — кажа куратарка выставы Паўліна Вітушчанка.

У Вільні да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі адкрыецца выстава легендарнага фатографа Уладзіміра Сапагова, аўтара здымкаў мітынгаў у 1990-я
Афіша да выставы. Фота: сайта музея.

Уладзімір Сапагоў (1952—2012) — беларускі фатограф, удзельнік руху за незалежнасць Беларусі. Фатаграфаваў у 1980-я гады святы, якія арганізоўваліся маладзёжным нацыянальна-арыентаваным аб’яднаннем «Талака», першыя мітынгі ў Курапатах, антыкамуністычныя мітынгі пачатку 1990-х, путч 1991 года, у 1996—2000 гадах — масавыя мітынгі ў Мінску.

Таксама аўтар фотапартрэтаў беларускіх літаратараў, мастакоў, палітыкаў, сярод якіх Анатоль Сыс, Паліна Качаткова, Алесь Бяляцкі, Юрый Захаранка, Ігар Гермянчук, Зянон Пазняк, Міхась Кукабака, Сяргей Навумчык, Мікалай Статкевіч, Мая Кляшторная, Лявон Баршчэўскі, Віктар Ганчар, Анатоль Сідарэвіч.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў Віленскім беларускім музеі 26 красавіка а 18.00.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: