У Вільні адкрыецца выстава твораў Алеся Пушкіна і пройдзе вечар памяці мастака

Культура
Фота ілюстратыўнае. Злева - малюнак аўтарства Алеся Пушкіна.

11 ліпеня ў творчай прасторы Kropka, якую адкрылі былы палітвязень Зміцер Фурманаў і ягоная жонка Вольга, адбудзецца вечар памяці беларускага мастака і рэстаўратара, палітвязня, які год назад загінуў у беларускай турме, спадара Алеся Пушкіна.

У Вільні адкрыецца выстава твораў Алеся Пушкіна і пройдзе вечар памяці мастака

На вечары адбудзецца адкрыццё выставы ягоных арыгінальных малюнкаў, над якімі ён працаваў за кратамі. На выставе, якая будзе доўжыцца да канца ліпеня, таксама пакажуць лісты з турмы.

У Вільні адкрыецца выстава твораў Алеся Пушкіна і пройдзе вечар памяці мастака
Твор Алеся Пушкіна. Фота: сацсеткі.

Арганізатары запрашаюць згадаць і ўшанаваць выбітнага мастака і пабачыць на свае вочы ўнікальныя матэрыялы.

Вечар памяці адбудзецца 11 ліпеня ў 18.00.

Выстава будзе працаваць з 11 па 31 ліпеня ў творчай прасторы Kropka (Savičiaus g. 6, Vilnius) з 11.00 да 20.00.

Уваход вольны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: