6 траўня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння мастака, мысляра, паэта і празаіка Алега Аблажэя (1954 — 2016). З гэтай нагоды 18 траўня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g., 20) адкрыецца яго выстава.
Алег Аблажэй займаўся жывапісам, акварэллю, ілюстраваў кнігі. У яго афармленні ў Беларусі выйшлі творы Васіля Жуковіча «Гуканне вясны», Дануты Бічэль-Загнетавай «Гараднічанка», у Маскве — «Шведскія казкі» Эрнэста Хэмінгуэя, «Сербская паэзія», у Вільні — «Казка пра Султана» і іншыя.
У 1984—1986 гадах у Літве выдадзена серыя канвертаў з партрэтамі літоўскіх дзеячаў, аформленая Алегам Аблажэем, а таксама серыя паштовак.
Працы Алега Аблажэя неаднаразова выстаўляліся ў Літве, Польшчы, Германіі, Эстоніі, Латвіі, Беларусі.
У 2014 годзе Аблажэй маляваў плакаты «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання», адбылося некалькі выставаў, у тым ліку ў Мінску, былі выпушчаны адмысловыя паштоўкі.
У Літве Алега Аблажэя добра ведаюць не толькі як мастака, але і як грамадскага дзеяча. Ён прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці грамадска-палітычнага «Саюдзіса» («Руху»). Узнагароджаны літоўскім медалём «За падзеі 13-га студзеня».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: