У Вільні адбудзецца прэзентацыя кнігі «Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020–2023»

Культура
Фота: spring96.

Прэзентацыя кнігі «Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023» адбудзецца ў Вільні 25 красавіка.

У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, дзённікавыя запісы, успаміны, апавяданні і публіцыстычныя тэксты на беларускай і рускай мовах 52 палітычных зняволеных. Адзін верш напісаны на нямецкай.

Пры складанні зборніка выкарыстаны матэрыялы з асабістых архіваў сваякоў палітвязняў, публікацыі з адкрытых інтэрнэт-крыніц. Таксама сярод твораў ёсць некалькі напісаных пасля выхаду на волю.

На вокладцы змешчаны турэмны малюнак вядомага беларускага мастака-нонканфарміста Алеся Пушкіна, які загінуў у турме 11 ліпеня 2023 года.

Укладальніца і рэдактарка зборніка Алена Лапцёнак распавяла, што калі яна паказала гэты зборнік аднаму чалавеку, ён сказаў: «Навошта множыць пакуты?». «На мой погляд, гэты зборнік не множыць пакуты, — патлумачыла Алена Лапцёнак. — Ён працягвае тэму палітвязняў, таму што пра іх варта казаць. Людзі знаходзяцца ў няволі за свае перакананні! Пра іх варта казаць штодня. І такі зборнік — гэта найлепшая нагода пагаварыць не проста нават пра палітвязняў, а пра тое, што робіцца ў іх у душы, што яны перажываюць, які ў іх настрой.

Тут таксама можна прасачыць, як, напрыклад, вершы 2020 года і 2023 года мяняюцца. Я бы сказала, што гэта цікавы матэрыял для даследавання псіхалагічнага стану гэтых людзей. Таму я не скажу, што зборнік множыць пакуты, наадварот, ён ізноў нам нагадвае, што дзе б мы не знаходзіліся, якая б у нас не была асабістая сітуацыя, — ёсць людзі, якія сёння за кратамі».

Падчас прэзентацыі зборнік можна будзе атрымаць бясплатна.

Дата: 25 красавіка

Час: 18:00

Месца: Вільня, Беларускі дом (Vilniaus gatve, 20).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: