У Віленскім старым тэатры 2 ліпеня а 18.30 адбудзецца адкрытая прэм’ера сатырычнай драмы беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі ў пастаноўцы ўкраінскай рэжысёркі Сашы Дзянісавай «Ціхары».
П’есу «Ціхары» Саша Філіпенка напісаў у 2021 годзе. У яго аснове ляжыць рэальная гісторыя лекара, які адмовіўся лячыць амонаўца. Пракурор на судзе сцвярджае, што лекар парушыў клятву Гіпакрата, у адказ той заўважае, што аднойчы кляўся дапамагаць людзям, але не звярам.
У спектаклі падзеі адбываюцца ў найбліжэйшай будучыні. Яго падзагаловак і жанравае вызначэнне: «Беларусь 2030. Суд у постапакаліпсісе».
«У 2030 годзе вайна ва Украіне скончылася перамогай Кіева, Пуцін націснуў кнопку ядзернай зброі, — паведамляе анатацыя. — Свет разбураны, але ў адным бункеры, як быццам нічога і нідзе не адбываецца, ідзе суд над тымі, хто браў удзел у пратэстах 2020 года ў Беларусі».
У анонсе прэм’еры прыводзяцца словы Філіпенкі: «П’еса «Ціхары» — гэта спроба зноў перажыць падзеі 2020 года і запрашэнне да адкрытага абмеркавання, адна з галоўных тэм якога — не / магчымасць дыялогу гвалтаўніка і ахвяры, ката і абвінавачанага. П’еса «Ціхары» ставіць перад гледачом простыя, але ў той жа час фундаментальныя пытанні пра дабро, зло, правасуддзе і помсту».
«Запрашаем вас на постапакаліптычны суд, які нагадвае пра тое, што і сёння ў Беларусі затрымліваюць і судзяць удзельнікаў тых падзей», — пішуць на сайце тэатра.
Нагадаем, што пісьменнік Саша Філіпенка пасля падзей 2020-га стаў голасам пратэснай Беларусі ў Еўропе: выступаў у друку і пісаў адкрытыя лісты еўрапейскім чыноўнікам.
«Ціхары» ідуць на рускай мове.
Спектакль прысвечаны беларускаму мастаку Барысу Забораву.
Уваход вольны, паводле рэгістрацыі. Аднак месцы на паказ ужо закончыліся.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: