CreateCulture Group абвясціла опэн-кол «Майстэрні СУПолак» (СУП), якая адбудзецца ў Вільні з 20 па 23 лістапада і з 10 па 13 снежня 2024 года. Гэтая праграма прызначана для актывіста_к, лідар_ак суполак і прадстаўні_ц творчага класа, якія імкнуцца развіць свае веды і навыкі ў кіраванні супольнасцямі.
Практычная адукацыйная праграма ўключае дзве трохдзённыя сесііі з перапынкам на 3 тыдні, падчас якога ўдзельні_цам прапануецца выканаць практычныя заданні ў сваіх суполках.
Што будзе адбывацца?
Два практычныя семінары ў Вільнюсе 20-23 лістапада і 10-13 снежня 2024, на якіх вы авалодаеце навыкамі пабудовы суполак і іх развіцця. Практычныя семінары ў Вільнюсе разлічаны на поўны дзень плённай працы.
Усе падрабязнасці тут.
Колькасць месцаў абмежаваная!
Заяўкі прымаюцца да 7 лістапада.
Праграма:
Для ўдзельнікаў з Беларусі і Польшчы пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне. Для ўдзельнікаў з Вільні і іншых гарадоў Літвы пакрыццё выдаткаў не прадугледжана.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram