CreateCulture Group абвясціла опэн-кол «Майстэрні СУПолак» (СУП), якая адбудзецца ў Вільні з 20 па 23 лістапада і з 10 па 13 снежня 2024 года. Гэтая праграма прызначана для актывіста_к, лідар_ак суполак і прадстаўні_ц творчага класа, якія імкнуцца развіць свае веды і навыкі ў кіраванні супольнасцямі.
Практычная адукацыйная праграма ўключае дзве трохдзённыя сесііі з перапынкам на 3 тыдні, падчас якога ўдзельні_цам прапануецца выканаць практычныя заданні ў сваіх суполках.
Што будзе адбывацца?
Два практычныя семінары ў Вільнюсе 20-23 лістапада і 10-13 снежня 2024, на якіх вы авалодаеце навыкамі пабудовы суполак і іх развіцця. Практычныя семінары ў Вільнюсе разлічаны на поўны дзень плённай працы.
Усе падрабязнасці тут.
Колькасць месцаў абмежаваная!
Заяўкі прымаюцца да 7 лістапада.
Праграма:
- Першы семінар (20-23 лістапада). Тэма: Тэорыя і інструменты развіцця суполак, праектаванне і планаванне дзейнасці. Удзельні_цы атрымаюць магчымасць распрацаваць і прадставіць планы дзеянняў на наступныя месяцы для сваіх існуючых або новых суполак.
- Практычны этап (3 тыдні). Удзельні_цы будуць арганізоўваць мерапрыемствы, збіраць водгукі і карэктаваць развіццё суполак у адпаведнасці з атрыманымі ведамі.
- Другі семінар (10-13 снежня). Тэма: Аналіз вынікаў дзейнасці, развіццё навыкаў кіравання канфліктамі і групавой матывацыяй. Удзельні_цы вывучаць тэорыю і практыку групавой дынамікі, устойлівасці і росту суполак, а таксама атрымаюць глыбокі агляд стварэння і кіравання асацыяцыямі, саюзамі, альянсамі і сеткамі.
Для ўдзельнікаў з Беларусі і Польшчы пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне. Для ўдзельнікаў з Вільні і іншых гарадоў Літвы пакрыццё выдаткаў не прадугледжана.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram