Назва выставы «Кветкі з нябёсаў», што працуе ў арт-прасторы «Талстога, 7», невыпадковая: мастачка пайшла з жыцця напрыканцы 2023 года.
Кацярына Мяснікова працавала ў асноўным у тэхніцы пастэлі, і большасць прац стварыла на пленэрах. Малявала таксама і нацюрморты.
«Старыя пацёртыя прыступкі, лясы храмавага прытвору, даўно не фарбаваны плот. У сваёй канцэнтраванай інфарматыўнасці гэтыя аб’екты становяцца сімваламі, сваеасаблівымі знакамі места, прыкметамі часу, — паведамляе анатацыя да выставы. — Знак як сродак найлепшай камунікацыі з падсвядомым гледача яна падае лагодна і стрымана, па-жаноцку далікатна, і менавіта гэта дазваляе дагрукацца да сэрцаў гледачоў. Пакуль іншыя імкнуцца да экзатычных краявідаў і шукаюць завернутыя кампазіцыі, яна сціплыя беларускія пейзажы падымае да вышыні».
Кацярына — яшчэ і таленавіты арганізатар пленэраў і куратар выставачных праектаў. Пленэры «У пошуках Атлантыды» яна праводзіла з 2005 па 2014 год. Яны збіралі маладых творцаў і прызнаных мастакоў разам, і гэтая спантанная школа дазволіла шмат каму з моладзі вызначыцца з уласным стылем і аўтарскім бачаннем.
Выстава Кацярыны Мясніковай «Кветкі з нябёсаў» ужо працуе, а яе афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 4 красавіка а 16-й гадзіне.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: