У віцебскім тэатры «Лялька» ўпершыню паставілі спектакль на расійскай мове

Культура
Тэатр «Лялька». Фота: https://lialka.by

У тэатры «Лялька» прайшла прэм’ера спектакля «Девочка и медведь» паводле вядомай расійскай казкі пра Машу і мядзведя. Яго паставіла актрыса Дар’я Зімніцкая, нядаўна прызначаная на пасаду мастацкага кіраўніка тэатра. Да яе гэтую пасаду ад самага стварэння тэатра «Лялька» (1986 г.) займаў Віктар Клімчук, прыхільнік беларускага слова і беларускага мастацтва, піша тэлеграм-канал «Віцебская вясна».

У віцебскім тэатры «Лялька» ўпершыню паставілі спектакль на расійскай мове

З моманту заснавання лялечнага тэатра ў Віцебску ўсе спектаклі для дзяцей і дарослых ставіліся выключна па-беларуску, тут дбалі пра выхаванне дзяцей у нацыянальным духу. У гэтым была прынцыповая пазіцыя мастацкага кіраўніка, якога ў 2024 годзе змусілі сысці з тэатра. Яго абвінавацілі ў невыкананні планаў, якія чыноўнікі ад культуры паставілі перад тэатрам, і Віктар Клімчук падаў заяву на звальненне — сышоў на пенсію.

Сярод 28 прафесійных тэатраў Беларусі цяпер усяго тры працуюць выключна на беларускай мове. Купалаўскі і РТБД у Мінску, Коласаўскі у Віцебску.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости