Варшаўскі суд задаволіў запыт на экстрадыцыю расійскага археолага Буцягіна ва Украіну

Культура
Аляксандр Буцягін падчас судовага паседжання. Фота: PAP/Rafał Guz

Акруговы суд у Варшаве прызнаў юрыдычна дапушчальнай экстрадыцыю расійскага археолага Аляксандра Буцягiна, падазраванага ў правядзенні незаконных раскопак у акупаваным Крыме, ва Украіну.

Рашэнне Варшаўскага акруговага суда не з’яўляецца канчатковым і можа быць абскарджаным. Суд пастанавіў, што няма ніякіх юрыдычных супрацьпаказанняў для выдачы падазраванага ўкраінскаму боку, але канчатковае рашэнне павінен прыняць міністр юстыцыі, піша «Wyborcza».

У 2022 годзе расійскі археолаг Аляксандр Буцягін падчас раскопак старажытнага горада Мірмекій пад Керчу ў акупаваным Крыме знайшоў скарб з 30 манет часоў Аляксандра Вялікага, які быў вывезены ў Расію. Яго кошт ацэньваецца больш чым у 8,5 мільёна грн. Ён быў абвешчаны падазраваным у незаконнай працы на акупаванай тэрыторыі Украіны, а пазней арыштаваны ў Польшчы з чаканнем экстрадыцыі.

У прыватнасці, украінская пракуратура абвінаваціла яго ў незаконным правядзенні раскопак, знішчэнні і вывазе ўкраінскай культурнай спадчыны, знішчэнні фрагментаў археалагічнага комплексу Мірмекій.

Украіна разглядае яго дзеянні як элемент імперскага прысваення помнікаў, што ажыццяўляецца падчас акупацыі.

Адвакат расійскага археоляга сцвярджае, што правы Буцягіна былі парушаныя падчас суду, і абарона падасць апеляцыю.

«Экспертнае заключэнне класіфікуе дзеянні Буцягіна як «раскопкі» і не паказвае, якія элементы аб’екта «старажытны горад Мірмекій» Буцяцін нібыта знішчыў, а таксама якая іх каштоўнасць. Гэтая сума не мае рэальнага дачынення да сумы верагодных страт і з’яўляецца так званай «грашовай ацэнкай помніка», складзенай на аснове гіпатэтычнай кошту археалагічных работ, праведзеных на гэтай тэрыторыі ў адпаведны перыяд», — паведаміў адвакат.

Расійскі археолаг Аляксандр Буцягін быў затрыманы польскімі спецслужбамі 4 снежня, калі падарожнічаў з Нідэрландаў на Балканы ў транзіце праз Польшчу. Па паведамленнях польскіх СМІ, ён адмовіўся даваць паказанні ў польскай пракуратуры.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.