У віцебскай ратушы працуе выстава маляванкі — фотафакт

Культура
Фота: vkurier.by

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі працуе выстава беларускай маляванкі «Мастацтва святла». Экспазіцыя прадстаўляе ўнікальны зрэз беларускага наіўнага мастацтва — ад прызнаных шэдэўраў мінулага да сучасных інтэрпрэтацый.

У віцебскай ратушы працуе выстава маляванкі - фотафакт
Фота: vkurier.by

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць творы Язэпа Драздовіча і Алены Кіш. Артэфакты, якія сталі сімвалам беларускага касмізму і народнай марай пра «рай на зямлі», прывезлі з Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» і Мастацка-этнаграфічнага музея імя Драздовіча.

У віцебскай ратушы працуе выстава маляванкі - фотафакт
Фота: БелТА

Сучаснае прачытанне традыцыі паказалі майстры народнай студыі «Рошва» з Полацка. Мастакі эксперыментуюць з сюжэтамі і колерам, захоўваючы пазнавальную тэхніку, але напаўняючы яе новымі сэнсамі.

У віцебскай ратушы працуе выстава маляванкі - фотафакт
Фота: БелТА

На выставе паказалі працы з фондаў Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, якія адлюстроўваюць рэгіянальныя асаблівасці маляванкі. І драўляныя скульптуры Ганны Асіпковай — адзінай разьбяркі па дрэве ў Віцебскай вобласці з Чашніцкага раёна.

Выстава будзе даступная для наведвання да 12 сакавіка.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости